РУБРИКИ

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

   РЕКЛАМА

Главная

Бухгалтерский учет и аудит

Военное дело

География

Геология гидрология и геодезия

Государство и право

Ботаника и сельское хоз-во

Биржевое дело

Биология

Безопасность жизнедеятельности

Банковское дело

Журналистика издательское дело

Иностранные языки и языкознание

История и исторические личности

Связь, приборы, радиоэлектроника

Краеведение и этнография

Кулинария и продукты питания

Культура и искусство

ПОДПИСАТЬСЯ

Рассылка E-mail

ПОИСК

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

p align="left">Людміла Забалоцкая (сапр. Саламаха Людміла) нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. - навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі.

Друкуецца з 1968 г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989).

Так як раман перакладаўся для дзяцей і юнацтва і прызначаўся для школьных бібліятэк, найбольш складаныя часткі рамана былі апушчаны, а кніжныя і незразумелыя словы былі перакладзены сваімі простымі аналагамі.

Так, напрыклад, у наступным сказе перакладчыца апусціла вялікую яго частку і перадала змест вельмі лаканічна:

The situation of the inferior gentry, or franclins, as they were called, who, by the law and spirit of the English constitution, were entiteled to hold themselves independent of feudal tyranny, became now unusually precarious.

Надзвычайна нетрывалым зрабіўся на той час стан дробна-маёнткавых дваран, ці, як іх тады называлі, франклінаў.

На мой погляд у гэтым сказе адлюстравана важная гістарычная інфармацыя, якую нельга было апускаць - тое, што па закону франкліны і дробна-маёнткавыя дваране былі незалежнымі ад феадальнай тыраніі. І тое, што, нават, негледзячы на закон, іх палажэнне зрабілася нетрывалым адлюстроўвае ўсю пераблытанасць таго часу.

Слова gentry было перакладзена апісальна, як дробна-маёнткавыя дваране. Канечне гэты пераклад гучыць лепш для беларускага вуха, чым джэнтры. Але я сустракала і даслоўны пераклад гэтага слова ў рускамоўных перакладах некаторых англійскіх пісьменнікаў.

Наступны сказ содержіть гістарызм hauberк - кальчуга, які не прадстаўляе цяжкасцей для перакладу, так як яго значэнне можна знайсці ў слоўніках.

It was put on by slipping it over the head and shoulders, in the manner of a modern shirt, or ancient hauberk.

Куртка апраналася праз галоў як нашы кашулі ці старадаўняя кальчуга.

У гэтым сказе таксама ёсць старажытнае слова script - сумка. Яно ўжо не ўжываецца ў сучаснай англійскай мове, на замену яму прыйшлі другія назвы. У беларускай мове яго эквівалентам магло бы быць слова сума.

…to one side of which was attached a sort of script, and to the other a ram's horn, accoutred with a mouthpiece, for the purpose of blowing.

Да гэтага пояса была падвешана з аднаго боку сумка, з другога - баранавы рог з дудачкай.

Слова thrall - прыгонны, раб трапляецца ў сучаснай англійскай мове вельмі рэдка, у асноўным у паэтычных творах.

Gurth, the son of Beowulph, is the born thrall of cedric of rotherwood.

Гурт, сын Беавульфа, прыроджаны раб седрыка Ротэрвудскага.

У гэтым сказе перакладчыца выкарыстала метад кампрэсіі і скараціла доўгія англійскія канструкцыі. Таксама яна пераклала слова jester вельмі дакладным беларускім адпаведнікам.

It was to this part of the cap that the bells were attached; which circumstance, as well as the shape of his head-dress, and hiss own half-crazed, half-cunning expression of countenance, sufficiently pointed him out as belonging to the race of domestic clowns or jesters, maintained in the houses of the wealthy, to help away the tedium of those lingering hours which they were obliged to spend within doors.

Па гэтай шапцы, а таксама па прыдуркаватаму і на той жа час хітраму выразу твара вамбы можна было здагадацца, што ён адзін з тых блазнаў, якіх багатыя людзі трымалі ў сваіх дамах дзеля пацехі ў часіны сумоты і гультайства.

У англійскай мове словы serf і bondsman з'яўляюцца сінонімамі. Гэта гістарызмы, якія абазначаюць прыгонных, якія былі замацаваны за пэўным зямельным надзелам і перадаваліся разам з ім пры продажы. У беларускай мове няма два такіх адпаведніка, таму слова раб з'яўляецца добрым перакладам.

…that of the serf, or bondsman, was sad and sullen.

Твар раба ці прыгоннага быў панурым і сумным.

У гэтым сказе пісьменнік ужывае старажытную форму слова no - naу. Так як у беларускай мове няма дакладнага адпаведніка, перакладчыца ўжывае простанародную мову для перадачы мовы прыгонных. Далей словы олдэрмэн , окс, і беф перакладзены транслітарацыяй, так як яны маюць рознае паходжанне - саксонскае і нарманскае. Яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ў англійскай мове, але ў беларускай мове ім адпавядае толькі адно значэнне - бык. Але ўсё ж такі трэба даць каментар да слова Alderman, так як гэта гістарычная рэалія, вядомая вузкаму колу чытачоў.

`Nay, I can tell you more', said Wamba in the same tone: `there is old Alderman Ox continues to hold his saxon epithet while he is under the charge of serfs and bondsmen such as thou, but becomes Beef, a fiery French gallant, when he arrives before the worshipful jaws that are destined to consume him.

-- А ты паслухай, што я табе скажу яшчэ, -- працягваў Вамба ў тым жа духу. - вось, напрыклад, стары наш олдэрмэн бык: пакуль яго пасвяць такія рабы, як ты, ён працягвае насіць сваю саксонскуюмянушкуокс”, калі ж ён апынаецца перад высакародным ротам, які закліканы яго пасмакаваць, ён робіцца палкім і прыязным французскім рыцарам Беф.

Перакладчыца замяніла старажытны выраў A murrain take thee! - каб цябе халера забрала! на слова замоўкні. Можа ў дадзеным кантэксце гэта і лепш адпавядае пастаўленым мэтам, бо кніга, як мы ўжо зазнычылі, арыентавана на юнацтва. Hark перакладзена адзіным магчымым спосабам - замоўкні.

`A murrain take thee!' rejoined the swineherd; `wilt thou talk of such things, while a terrible storm of thunder and lightning as raging withing a few miles of us? Hark, how the thunder rumbles!

-- Замоўкні! - перапыніў яго свінапас. - Ахвота табе гаварыць пра гэта, калі тут пад бокам ад нас узнялася жудасная навальніца з громам і маланкай. Паслухай, які грукат.

У сучаснай англійскай мове слову penthouse згодна з слоўнікамі адпавядае наступнае значэнне - кватэра на верхнім паверсе, прыстройка. Другія значэнні слова з цягам часу згубіліся. Перакладчыца апусціла дадзенае слова, але сэнс сказа не змяніўся.

His features might have been called good, had there not lurked under the penthouse of his eye that sly epicurean twinkle which indicated the cautious voluptuary.

Рысы твару яго былі б прыемнымі, калі б вочы не блішчэлі тым хітрым эпікурэйскім агенчыкам, які выдае асцярожнага сладастрасніка.

У наступным сказе сустракаюцца гістарызмы, прадметы ваеннага рамяства. Для іх перакладу не патрэбна абавязкова ўжываць спецыяльныя метады перакладу - іх значэнні ёсць у кожным слоўніку.

He rode, not a mule, like his campanion, but a strong hackney for the road, to save his gallant war horse, which a squire led behing, fully accoutred for battle, with a chamfron or plaited head-piece upon his head, having a short spike projecting from the front. On one side of the saddle hung a short battleaxe, richly inlaid with Damacean carving; on the other the rider's plumed head-piece and hood of mail, with a long two-handed sword, used by the chivalry of the period.

Ехаў ён на моцным дарожным кані, напэўна таму, каб зберагчы сілы свайго высакароднага баявога каня, якога адзін са збраяносцаў вёў ззаду.

На кані было поўнае баявое ўзбраенне: з аднаго боку сядла вісеў кароткі бердыш з багатай дамаскай насечкай, з другога - упрыгожаны пер'ямі шлем гаспадара, яго каўпак з кальчугі і доўгі двухбаковавостры меч.

Тое ж датычыцца і гэтага сказа, вельмі простага для перакладу.

A second squire held aloft his master's lance, from the extremity of which fluttered a small banderole, or streamer, bearind the cross of the same form with that embroidered upon his cloak.

Другі збраяносец вёз узнятую ўгору дзіду свайго гаспадара; на вастрыі дзіды развіваўся невялікі сцяг з выявай такога ж крыжа, які быў нашыты на плашчы.

Заключэнне

У сувязі з глабалізацыяй, а таксама развіццем новых галін навукі і прамысловасці ў лексіконе любога чалавека з'яўляюцца новыя словы і паняцці. Сучасны чалавек рухаецца наперад, у яго няма часу аглядвацца назад. У яго паяўляюцца іншыя ідэалы і імкненні, а прыгажость і рамантыка мінулых гадоў адыходзяць на задні план. Я лічу што, менавіта ў гэты час маральнай бядноты, як некаторыя людзі характарызуюць сучасную рэальнасць, вельмі важна часам звяртацца да мінулых гадоў.

Нішто не зможа замяніць мудрасць старажытных арабскіх казак, самабытнасць антычных міфаў, рамантыку сярэднявечча, прыгажосць і дасканаласць твораў Шэкспіра. Але чытаючы ўсё гэта на нашай роднай мове мы не задумваемся, што гэтым тоіцца цяжкая праца перакладчыка, гады і гады даследаванняў. Пераклад гістарычных рэалій - неад'емная частка шырокага і параўнальна мала вывучанага пытання аб гістарычным каларыце і яго перанясенні пры перакладзе.

Самым цяжкім з перакладаў на іншую мову з'яўляецца пераклад мастацкай літаратуры. Перакладчыка мастацкай літаратуры чакаюць дзве галоўныя цяжкасці - перадаць нацыянальна-культурны дух твора і стылістычныя асаблівасці арыгінала. У гэтай сувязі мы сутыкаемся з тэрмінам безэквівалентнай лексікі. Але яго можна прыняць з агаворкаю, бо шмат хто сцвярджае, што нават для самага неперакладаемага слова можна і трэба знайсці эквівалент, хаця і няпоўны. Тэрмін рэалія адносіццп толькі да слоў і словазлучэнняў, а гістарычны і нацыянальны каларыт можна перадавацьі іншымі сродкамі - фанетычнымі і сінтаксічнымі.

Крыніцы гістарычнай і архаізаванай лексікі вельмі шырокія. Гэта народная паэтычная творчасць; помнікі гісторыі і грамадзянскай думкі; выказванні выбітых дзеячоў навукі, мастацтва і літаратуры і, нарэшце, літаратурныя творы, у якіх адлюстроўваецца дух народа ў пэўную гістарычную эпоху.

Пры аналізе твора перш-наперш мы вылучаем гістарычныя тэмы, пасля пастулаты, што выказваюцца аўтарам або яго героямі і, нарэшце, канцэпты для той ці іншай тэмы і сродкі іх выяўлення. У перакладзе шукаем эквіваленты, аналізуем іх з пункту гледжання зместу і структуры і вызначаем ступень іх адпаведнасці. На аснове ўсіх сабраных канцэптаў ствараецца беларускамоўная карціна пэўнай гістарычнай эпохі.

У дадзенай дыпломнай рабоце былі прааналізаваны гістарычныя раманы Вальтэра Скота “Айвенга” і “Квенцін Дорвард”. Працаваць з імі было вельмі цікава, так яны з'яўляэцца невычэрпнай крыніцай старажытных слоў і рэалій. Кожны твор Скота прысвячаецца пэўнай гістарычнай эпохе і мае свой непаўторны характар. Раманы Скота багатыя на апісанні. Апісваюцца норавы, палацы, знешнасць герояў, адзенне. Дзякуючы гэтаму, мы як быццам пераносімся ў тыя далёкія рамантычныя часіны.

Мова пісьменніка вылучаецца непараўнальным багаццем: ён ужывае як вытанчаную - і, трэба зазначыць, часамі мудрагелістую - мову высакародных прадстаўнікоў грамадзянства, так і простую мову сялянства і прыгонных, багатую на прыказкі і прымаўкі. Акрамя таго ў кожным творы прысутнічае дух народа, яго нацыянальныя асаблівасці, якія выражаюцца ў імёнах, мове і паводзінах герояў, рэаліях краіны. А трэба перадаць тую непаўторнасць кожнага з іх, што закладзена ў радках і паміж імі. Складаная спава нават для кваліфікаванага перакладчыка.

Таксама ў сваёй дыпломнай рабоце я выкарыстоўвала беларускамоўны варыянт рамана “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай. Я прааналізавала арыгінал і пераклад і прыйшла да наступных вывадаў: кніга была перакладзена добра, перакладчыца ўжывала дакладныя адпаведнікі, але часамі, па маему меркаванню, яна апускала даволі вялікія кавалкі сказаў. І нават цэлыя сказы, а гэтага рабіць нельга, так як іншы раз сэнс і дадатковая інфармацыя, якая раскрывае змест паўней, губляюцца.

Пераклад - складаны, комплексны працэс, які патрабуе шырокіх фонавых ведаў, таленту, працавітасці і ўжывання шматлікіх дапаможнікаў. Ні дня без радка - дэвіз, каторы кожны перакладчык павінен трымаць у галаве.

Спіс літаратуры

1. Виноградов В.С. Введение в переводоведение / В.С. Виноградов. - Москва: ИОСО РАО, 2001. - 137 - 149 с.

2. Виноградов В.С. Перевод. Общие и лексические вопросы / В.С. Виноградов. - Москва: 2002. - 43 с.

3. Булыко А. Н. Большой универсальный белоруско - русский, русско - белорусский словарь / А.Н. Булыко, Н.В. Полещук. - Минск: Попурри, 2008

4. Рагойша В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. - Мінск: Белнавука, 2004. - 86 - 87 с.

5.Пашкоў Г.П. Вальтэр Скот / Г.П. Пашкоў// Беларус. Энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 2002. - Т. 12. - С. 357 - 358

6. Влахов С.И. Непереводимое в переводе / С.И. Влахов, С.П. Флорин. - Москва: Р. Валент, 2006. - с. 79

7. Таболіч А. Таямніцы мастацкага перакладу / А. Таболіч. - Мінск: Беларускі кнігабзор, 2004. - с. 7, 112

8. Атраховіч К.К. Русско - белорусскій словарь / К.К. Атраховіч. - Мінск, 1991

9. Scott W. Ivanhoe / W. Scott. - Penguin books, 2002

10. Scott W. Quentin Durward / W. Scott. - Москва, Foreign language publishing, 1962.

11. Забалоцкая Л. Айвенга / Л. Забалоцкая. Мінск, 1999

Творчая частка (пераклад)

Мой кузэн Роберт Парыжскі.

Ўважліаыя назіральнікі за жыццём расліннага света ведаюць, што калі ўзяць прышчэпку ад старога дрэва, то яна будзе выглядаць як малады адростак, але на самой справе яна ўжо дасягнула той жа ступені сталасці і нават струхлення, як і тое дрэва, з якога яна была ўзята. Менавіта па гэтай прычыне, гавораць, вялікая колькасць дрэваў пэўнай пароды, якія атрымалі жыццёвыя силы ад аднаго ствала, засыхаюць адначасова, не спасобныя перажыць дрэва-маці.

Такім жа чынам, магутныя гэтага свету спрабуюць вялізарным напружанем сіл перанасіць вялікія гарады, краіны, а таксама культуру, лічачы, што гэта забяспечыць новае пасяленне багаццем, высакароднасцю, а таксама цудоўнымі ўпрыгожваннямі старога горада, які яны жадаюць узнавіць. І ў той жа час яны спадзяюцца распачаць новую эпоху з часу аднаўлення сталіцы, якая будзе па іх думках не толькі такой жа даўгавечнай і вялікаснай, як і яе папярэдніца, але нават зацямніць яе сваёй юнацкай славай. Але ў прыроды ёсць свае законы, і яны, як здаецца, аднолькава прыгодныя, як да грамадзянскага жыцця, так і да расліннай сістэмы. Існуе, як відаць, агульнае правіла, якое гаворыць, што тое, чаму прызначана доўгае жыцце, павінна развівацца павольна і паступова. А ўсялякая спроба, нават самая грандыёзная, увасобіць у жыцце адным махам план, на ажыцяўленне якога патрабуюцца стагоддзі, асуджана з самага пачатка на дачаснае разбурэнне. Так, у адной прыгожай казцы усхода дэрвіш растлумачвае султану, якім чынам ён здолеў вырасціць такія цудоўныя дрэвы, паміж якіх яны прагульваліся, што для гэтага ён спачатку клапаціўся аб маленькіх парастках. Гордасць уладара была абражана, калі ён падумаў, што гэтыя плантацыя, узрошчаная так няхітра, набіраліся сіл ад кожнага прамяня сонца, а яго асабістыя знясіленыя кедры, вырваныя з роднай зямлі гвалтам, апусцілі сваі велічныя галовы ў даліне Орэца.

Наколькі я ведаю, усе людзі, якія маюць густ, а некаторыя з іх пабывалі ў Канстанцінопалі некаторы час таму, згаджаюцца паміж сабою, што калі б яны мелі магчымасць агледзець увесь свет і выбраць сталіцу сусветнай імперыі, то ўсе яны выбралі б Канстанцінопаль, як месца дзе разам суіснуюць прыгажосць, багацце, бяспечнасць і велічнасць. І ўсе ж такі не гледзячы на перавагі размяшчэння і клімата, а таксама на архітэктурнае хараство цэркваў і палацаў, мармур і скарбніцы, поўныя золата, венцаносны заснавацель напэўна сам зразумеў, што хоць ён і мог распараджацца ўсім гэтым багаццем па свайму жаданню, але толькі чалавечы розум, талент, развіты старажытным народам да вышэйшай спупені, можа стварыць гэтыя шэдэўры мастацтва і літаратуры, якія на працягу вякоў здзіўляюць і ўражваюць людзей.

Імператар мог мець дастаткова ўлады, каб вывезці статуі і рэлігіёзныя сімвалы з заваяваных ім гарадоў і ўпрыгожыць імі сваю новую сталіцу, але людзі, стварыўшыя гэтыя выдатныя творы, а таксама тыя, магчыма не менш паважаныя, хто іх апісваў у паэзіі, музыцы і жывапісе, перасталі існаваць. Гэта нацыя, хоць яшчэ і самая цывілізаваная ў свеце, ужо мінула тую ступень развіцця, калі прага заслужанай славы і прызнання з'яўлялася адзінай альбо асноўнай прычынай працы гісторыка ці паэта, мастака ці скульптара. Прынятая ў краіне рабалепная і дэспатычная канстытуцыя даўным-даўно знішчыла той грамадзянскі дух, які ажыўляў свабодную гісторыю Рыма, пакідаючы толькі нязначныя ўспаміны, і зусім не пакідала жадання пярэчыць ёй.

Калі гаварыць аб Канстанцінопалі, як аб жывой істоце, то каб ён і здолеў адрадзіць сваю новую метраполію, пераняўшы жыццёва важныя і жыватворныя прынцыпы старога Рыма, то ўсё роўна ён ужо не здолеў бы распаліць гэтую іскру свабоды, як і Рым не здолеў бы патушыць яе.

У адным значным пытанні становішча сталіцы Канстанцінопаля абсалютна памянялася, і памянялася да лепшага. Свет прыняў Хрысціянства, і адрынуўшы языцкія законы, збавіўся ад пазорнага гнёту прымхаў.

Не існуе ні малейшага сумнення, што лепшая вера прынесла свае натуральныя і жаданыя плады для грамадзянства, размягчыўшы сэрдцы і ўтаймаваўшы страсці народа. Але хоць многія і прынялі новую веру пакорліва, былі і тыя, хто высакамерна трактаваў святое пісанне на свой асабісты манер, а некаторыя, нават, не ўпускалі магчымасці зрабіць рэлігіёзны сан інструментам для дасягнення часовай улады.

Такім чынам у той крытычны момант атрымалася, што вынікі гэтых змяненняў у рэлігіёзным жыцці краіны, хоць і хутка прынеслі плады, а таксама пасеялі мноства добрага насення, якому яшчэ было наканавана вырасці, не змаглі ў чацвертым стагоддзі дасягнуць таго уплыву, які апісваўся ў тых вучэннях, што людзі чыталі.

Нават запазычаная раскоша, на аснове якой Канстанцінопаль быў пабудаваны, несла на сабе адціск зашчаснага завядання. Перавезшы ў сваю сталіцу антычныя статуі, карціны, абяліскі і творы мастацтва, высакародны заснавальнік даказаў, што ў яго час ужо не было геніяў, здольных стварыць падобнае. Імператр, па загаду каторага свет і асабліва Рым былі абрабаваны, каб упрыгожыць Канстанцінопаль, можа быць параўнаным да распуснага юнака, які выкрадвае ўпрыгожванні матулі, каб потым падарыць іх сваёй легкадумнай палюбоўніцы, і на якой гэтыя ўпрыгожванні будуць выглядаць недарэчы.

Ужо ў 324 годзе, калі Канстанцінопаль толькі ператварыўся са сціплай Візантыі ў раскошную імператарскую сталіцу, ня гледзячы на яго вывезенае з другіх краін хараство, з самога свайго нараджэння, як мы ўжо адзначылі, насіў адбітак хуткага змарнення - выкліканага ўнутранымі прычынамі - якім быў адзначаны і увесь цывілізаваны свет, у тую пару абмежаваны тэрыторыяй Рымскай імперыі. І патрабавалася толькі некалькі стагоддзяў на здзейсненне гэтых прадвесцяў заняпада.

У 1080 годзе Аляксей Комнін узайшоў на імператарскі прастол, і такім чынам быў абвешчаным уладаром Канстанцінопаля, усіх валасцей і падуласных тэрыторый. Але спакойным жыццё магло быць толькі ў самім Канстанцінопалі - за яго межамі землі пастаянна цярпелі набегі скіфаў і венграў. Можна зрабіць меркаванне, што адыходзіць далёка ад Канстанцінопаля было небяспечна. Нам вядома, што імператрыца Пульхерыя пабудавала царкву святой Дзевы Марыі як мага далей ад гарадскіх варотаў, каб варожыя крыкі варвараў не перабівалі здейснення рэлігіёзных абрадаў, па той жа прычыне кіруючы імператар пабудаваў сабе палац у тым жа раёне.

Аляксей Комін адносіўся да таго тыпу самадзержцаў, хто хучэй карыстаўся вынікамі багацця і магутнасці сваіх прашчураў, чым тымі нязначнымі астаткамі, якія перайшлі да маладога пакалення. Хоць ён і лічыўся імператарам, але на самой справе ён нагадваў напалову здохлага каня, які ўжо не мае сіл карыстацца сваімі нагамі, і над якім кружацца вароны і ястрабы. Такім жа чынам, ён ужо не мог кіраваць раздробленымі правінцыямі імперыі.

Розныя ворагі атакавалі імперыю з розных бакоў, некаторыя з іх дабіваліся поспехаў, іншыя былі не настолькі шчаслівымі. Для шматлікіх народаў, з каторымі ён быў у варожых адносінах, будзь то франкі з захаду, туркаі наступаючыя з усходу, вялізарныя колькасцяі полаўцаў і скіфаў выпускаючых цьму стрэлаў з поўначы, сарацыны, ці плямёнаў на каторыя яны былі падзеляны, выхадцы з поўдня - для ўсіх грэчаская імперыя была спакусай. Кожны з гэтых народаў меў свае ўласныя метады вядзення вайны, а таксама свае баявыя манёўры. Але няшчсныя людзі грэчаскай імперыі, ці рымляне, як іх тады яшчэ называлі, былі самымі слабымі, няўмелымі і баязлівымі, каго толькі можна было ўявіць на полі бітвы. Імператар лічыў сябе шчаслівым, калі яму ўдавалася вясці абараняльную вайну па прынцыпу процівавагі, выкарыстоўвая скіфаў, каб абараніцца ад туркаў, ці выкарыстоувая і тых і другіх, каб адкінуць назад лютых франкаў, каторых Пётр Пустэльнік у часы Аляксея канчаткова развар'яціў ідэяй крыжацкіх паходаў.

Наш аповед распачынаецца ў сталіцы Усходняй імперыі на месцы, якое называецца Залатымі варотамі Канстанцінопаля, і трэба зазначыць, што гэты пышны эпітэт быў выбраным не бяз прычыны, як таго можна было б чакаць ад мудрагелістай мовы грэкаў, якія ўзносілі і сябе, і сваю архітэктуру і свае манументы.

Феадосій, якога празвалі Вялікім, значна перабудаваў і аднавіў моцныя і на выгляд непахісныя сцены, акружваючыя Канстанцінопаль. Трыўмфальная арка, упрыгожаная архітэктурай лепшых, хоць ужо і заняпалых часоў, служыла адначасова варотамі, праз каторыя путнікі траплялі ў горад. На версе аркі размяшчалася статуя Перамогі, багіні, якая на полі бітваў не раз схіляла шалі на карысць Феадосію. І паколькі ў майстра не хапала густу, ён вырашыў замясціць гэты недахоп раскошай - усе надпісы на арцы былі ўпрыгожаны залатымі арнаментамі, што і паслужыла нагодай да назвы, якую народ даў гэтай канструкцыі. Статуі, вырабленыя ў даўнія і больш шчаслівыя часы мастацтва, выглядвалі са сцен і не вельмі добра спалучаліся са стылем тых самых сценаў. Пазнейшыя па часе ўпрыгожванні Залатых варотаў выглядалі недарэчы ў тую пару, аб якой ідзе гаворка, разам з ліслівымі надпісамі гаварыўшымі, што дзякуючы мячу Феадосія “перамога вярнулася ў горад” і наступіў “вечны мір”: на арцы было ўстаноўлена некалькі прылад для кідання вялікіх дроцікаў, і тое што першапачаткова было запланавана як архітэктурнае аздабленне, магло прымяняцца ў той час для мэтаў абароны.

Быў вячэрні час, і халаднаваты, асвяжаючы марскі ветрык запрашаў усіх прахожых, канечне калі яны не спяшаліся па сваіх важных справам, запаволіць шаг і кінуць погляд на рамантычны выгляд гарадскіх варотаў, а таксама на разнастайныя цікавыя творы мастацтва і маляўнічыя краявіды, даступныя як для жыхароў горада, так і для падарожнікаў. Уражанне, якое па задуме павінен быў рабіць Канстанцінопаль на такіх падарожнікаў, як крыжакі з захаду, апісваецца старажытным французскім летапісцам , які прысутнічаў пры асадзе, што адбылася ў 1203 годзе. “Калі мы наблізіліся, - піша ён, - то на адлегласці ў тры лігі ад нейкага абацтва перад намі адкрылася панарама Канстанцінопаля. Там было мноства караблёў і галер, стаяўшых на якары. І было многа люду, хто да гэтай пары ніколі не бываў у гэтай мясцовасці, і яны не маглі адарваць вачэй ад горада. І яны былі здзіўлены, што быў такі горад на гэтым цудоўным свеце, і яны нястомна глядзелі і не маглі наглядзецца на высокія сцены і вежы, якія акружвалі той горад, і на багатыя палацы і на велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, што было б цяжка паверыць, калі б ніхто не бачыў сваімі вачамі гэты горад - горад-цар сярод другіх гарадоў. І сярод гэтай шматлікасці людзей не было ніводнага храбрага сэрца, якое не здрыганулася б перад магутнасцю Канстанцінопаля.

-- “А затым многія з таго натоўпу людзей вырашылі паглядзець, на ўнутранае ўбранне горада, на багатыя палацы і велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, і на раскошу палацаў, з якой ні адзін горад на свеце не мог параўнацца. І зусім не мае сэнсу гаварыць аб святынях - іх там столькі, колькі ва ўсіх астатніх краінах свету ўзятых разам.

І ўсё ж быў адзін чалавек, які паказваў больш цікавасці, чым можна чакаць ад ураджэнца горада, і хто кідаў хуткія і здзіўленыя погляды на мясцовыя рэдкасці, дэманстраваўшыя, што яго ўяўленне было ўражана краявідамі, новымі і адрознымі ад тых, што ён ведаў. Выгляд гэтага чалавека гаварыў аб тым, што ён быў падарожнікам і належыў да ваеннага саслоўя, і які б выпадак ні прывёў яго да Залатых варотаў, і якое становішча не занімаў бы ён пры імператарскім двары, яго твар сведчыў, што сам ён нарадзіўся далёка ад грэчаскай метраполіі.

Гэтаму маладому чалавеку было на выгляд каля дваццаці двух гадоў, у яго была зграбная, атлетычная фігура, якасць, якую жыхары Канстанцінопаля разумелі вельмі добра, - самі актыўныя ўдзельнікі спартыўных гульняў, якія і пазнаёмілі іх з асаблівасцямі чалавечага цела, і дзе, сярод грамадзян Канстанцінопаля, сустракаліся выдатнейшыя прадстаўнікі чалавецтва. Але яны, як правіла, не былі такімі высокімі, як гэты чужаземец, што стаяў ля Залатых варотаў. Яго пранізлівыя блакітныя вочы і светлыя валасы, што выбіваліся з пад лёгкага, аздобленага срэбрам шлема, які быў упрыгожаны грэбнем у форме дракона, разявіўшага сваю жудасную пашчу, а таксама вельмі светлая скура сведчылі аб тым, што ён нарадзіўся на поўначы. Яго прыгажосць - хоць ён і меў цудоўны твар і фігуру - не надавала яму рыс жаноцкасці. Ад гэтага яго выратоўвала фізічная сіла і той дух самаупэўненасці і самавалодання, з якім ён аглядваў акружаючыя яго цуды - без таго выяўлення глупства, якое характэрызуе людзей нявопытных і абмежаваных. Наадварот, ён выглядаў як чалавек глыбокага розума, які хутка ўвабіраў новую інфармацыю, чалавек які не ленаваўся аналізаваць абставіны, якія ён зразумеў не да канца, ці магчыма зразумеў няправільна. Гэта праяўленне вострага розуму і інтэлекта прыцягвала да гэтага варвара ўвагу прахожых, якія здзіўляліся, што дзікун з нейкага незнаёмага ці далёкага кутка свету мог мець такі высакародны твар, які сведчыў аб думках узвышаных, і паважалі яго за самавалоданне, з якім ён успрымаў рэчы, звычаі, раскошу - нават аб выкарыстоўванні якіх ён ніколі не ведаў.

Адзёжа юнака прадстаўляла сабой сумесь пышнасці і і нейкай дамскай вытанчанасці, што дазваляла вопытным назіральнікам вызначыць краіну яго паходжання, а таксама яго прафесію. Мы ўжо апісалі яго вычварны шлём з грэбнем, які адразу выдаваў у ім вандроўніка, да гэтага чытачу неабходна яшчэ дадаць невялікую кірасу, ці срэбраны нагруднік, такі маленькі, што яго было яўна недастаткова, каб прыкрыць шырокія грудзі юнака, і ён выкарыстоўваўся, як відаць, больш для упрыгожвання, чым для абароны. Не заставалася ні якай надзеі, што гэты багаты нагруднік зможа выканаць сваю функцыю і ўберагчы грудзі, якія ён часткова засланяў, ад метка кінутага дроціка ці стралы з цвердым наканечнікам.

З яго плеч звісала нешта, нагадваючае скуру мядзведзя, але пры больш блізкім разглядзе станавілася ясна, што гэта была толькі выдатная імітацыя мары паляўнічага - плашч выраблены вельмі ўмела з моцных шаўковых нітак так, каб на невялікай адлегласці выглядаць як скура звера. На левым баку незнаёмца ў ножнах, упрыгожаных слановай косткай і золатам, вісела лёгкая крывая шабля, падобная да турэцкай. Багата аздоблены эфес гэтай шаблі здаваўся надзвычайна маленькім для шырокай рукі гэтага Геракла, апранутага на такі мудрагелісты манер. Пурпурная, шчыльная да цела адзёжа даходзіла салдату толькі да калена, унізе ногі былі голымі, а ад падышваў да лытак яны былі пераплецены рамяшкамі сандаляў. Рамяшкі былі замацаваны залатой манетай з вобразам кіруючага імператара, якую юнак вакарыстоўваў замест спражкі.

Але была ў маладога варвара і зброя, якая больш падыходзіла яму па вялічыні, і якая была б занадта вялікай для воіна з больш тонкай косцю - баявы тапор, выраблены з закаленага жалеза, на ручцы, выкананай з цвёрдай пароды вяза, абпрацаванага латунню, а шматлікія пласцінкі і кольцы, ўціснутыя ў ручку, моцна змацоўвалі драўляную і сталёвую часткі. Тапор складаўся з двух вострых лёзаў, глядзеўшых у розныя бакі, з вострай пікай пасярэдзіне. Стальная частка тапара - ляза і піка - блішчэла як люстэрка; і хоць вялічэзны памер зброі мог бы паказацца непад'емным для меньш моцнага чалавека, юнак нёс яе з такой лёгкасцю, як быццам яна важыла не больш за пушынку.

Гэты тапор мог лічыцца прыкладам збройнага мастацтва, ён быў такім ураўнаважаным, што карыстацца ім у пабоішчы, ці несці яго было лягчэй, чым казалася на першы погляд.

Нават тое, што воін меў пры сабе зброю, даказвала, што ён быў не тутэйшым. Грэкі былі людзьмі цывілізаванымі і ніколі не насілі зброю ў мірныя часы, за выключэннем тых, хто знаходзіўся на ваеннай службе, і каго абавязвалі заўсёды быць узброенымі. Гэтых ваенных было вельмі проста адрозніць ад мірных грамадзян. Прахожыя паглядвалі са страхам і непрыхільнасцю на чужаніна, лічачы, што ён быў вагарам - імя, каторае насілі варвары з асабістай ахраны імператара.

Каб замясціць недахоп смеласці сярод сваіх падданых, а таксама каб набыць воінаў, якія б цалкам залежылі ад імператара, грэчаскія манархі на працягу многіх стагоддзяў звярталіся да паслуг наёмнікаў. Дзякуючы жорсткай дысцыпліне і непарушальнай вернасці, якія спалучаліся з фізічнай сілай, іх колькасці было дастаткова не толькі, каб абараніць імператарскую асобу ад здрадніцкага замаху на жыццё, але і каб падавіць мяцеж, канечне, калі ён не падтрымлівалася вялікімі ваеннымі сіламі. Па гэтай прычыне плацілі ім вельмі шчодра, а іх палажэнне і заслужаная рэпутацыя, як людзей доблесных, забяспечвалі іх павагай сярод народу, які, вось ужо на працягу некалькіх стагоддзяў, не мог пахвастацца такой жа рэпутацыяй. І так як яны былі чужынцамі і знаходзіліся на прывілеяванай службе, ім прыходзілася час ад часу ўдзельнічаць у падазроных і не вельмі папулярных сярод народа прадпрыемствах - людзі адносіліся да гэтых наёмнікаў з антыпатыяй, і ў той жа час так моцна іх баяліся, што суровыя чужынцы зусім не клапаціліся аб уражанні, якое яны рабілі на жыхароў Канстанцінопаля. Іх гарадское адзенне і ваенная амуніцыя, вельмі раскошныя, нават занадта яркія, як мы ўжо апісвалі, значна адрозніваліся ад той вопраткі, якую варагі насілі ў родных лясах. Але калі іх паслугі патрабаваліся за межамі горада, то прадстаўнікі гэтага выбранага войска карысталіся амуніцыяй, якая больш нагадвала тую, да якой яны прывыклі на сваёй радзіме, не такую багатую, але куды больш смяротную і зручную для поля бітвы.

Войска варагаў ( тэрмін, які, згодна з аднам тлумачэннем, прымяняўся да варвараў увогуле) у тыя раннія часы існавання імперыі складалася з вандроўнікаў і піратаў, выхадцаў з поўначы, чыя прага прыгод і пагарда небяспекі, роўных каторым яшчэ не існавала ў гісторыі чалавецтва, уцягвалі іх бараздзіць бяскрайні акіян. Пірацтва,-- як адзначае Гібон у сваёй звычайнай манеры, -- была для скандынаўскіх юнакоў заняткам, рамяством, крыніцай славы і праяўленнем сілы духа. Стомленыя суровым кліматам і абмяжоўваючымі свабоду звычаямі сваёй краіны, яны ўставалі з-за банкетнага стала, хваталі сваю зброю, дудзелі ў рог, падымаліся на караблі і адпраўляліся на пошукі зямель, якія можна было б абрабаваць, альбо дзе можна было б пасяліцца.

Заваяванне Францыі і Англіі гэтымі дзікімі валадарамі мора, як іх называлі, прытупіла ўспаміны аб іншых заваёўніках з поўначы, якія яшчэ задоўга да часоў Комніна, рабілі свае набегі і дабіраліся да самога Канстанцінопаля і на свае вочы бачылі раскошу і слабасць грэчаскай імперыі. Некаторыя пракладвалі сабе дарогу праз шырокія прасторы Расіі, іншыя плавалі па міжземнамор'ю на “марскіх змеях” - так яны называлі свае піратскія караблі. Імператары, да смерці перапужаныя з'яўленнем гэтых мужных жыхароў марозных шырот, прыбягалі да звычайнай палітыкі багатага і мірнага народа - плацілі золотам за сталю іх мячоў, і такім чынам набывалі войска прыспешнікаў больш храбрых, нават, за знакамітую Прэтарыанскую гвардыю Рыма, і паколькі колькасць іх была меньшай, яны вызначаліся непарушальнай адданасцю сваім новым гаспадарам. Але ў пазнейшыя часы імперыі для імператараў станавілася ўсё больш складаным набываць воінаў для сваіх выбраных войскаў, так як уражэнцы поўначы цяпер у значнай ступені адрынулі піратства і вандроўныя ідэі, якія вабіл іх прашчураў ад праліва Ельсіноры да Сэстаса і Абідоса. Па гэтай прычыне войскам варагаў было наканавана выміранне, ці папаўненне меньш цэнным чалавечым матэрыялам, калі б Нарманскае заваяванне, адбыўшаеся на далёкім-далёкім захадзе, не паслала на дапамогу Комніну вялікую колькасць абяздоленых жыхароў вострава Брытаніі, і асабліва Англіі, якія папоўнілі рады гэтага выбранага войска. На самой справе яны былі англа-саксамі, але пры заблытаных уяўленнях аб геаграфіі, панаваўшых пры Канстанцінопальскім двары, іх называлі англа-датчанамі, так як краіна іх паходжання суадносілася са старажытнай Фулай, тэрыторыя, на самой справе, адпавядаўшая архіпелагу Шетландскіх востраваў і востраваў Оркні, а па ўяўленням грэкаў яна ахоплівала Данію альбо Брытанію. Эмігранты, тым не меньш, размаўлялі на мове, якая не вельмі адрознівалася ад мовы вагараў, і з гатоўнасцю прынялі імя, якое напамінала ім аб іх няшчаснай долі і адным значэннем каторага было выгнаннік. За выключэннем аднаго ці двух камандзіраў, заслужваючых высачайшага даверу, якіх імператар выбіраў з ліку мясцовага насельніцтва, варагаў узглаўлялі іх землякі, і так як яны мелі столькі прывілеяў і час ад часу папаўняліся людьмі з сваёй краіны, такімі як крыжакі, пілігрымы ці проста незадаволенымі бацькаўшчынай, гэта войска праіснавала да апошніх часоў грэчаскай імперыі, захаваўшы не толькі сваю родную мову, але і непахісную вернасць і неаслабны баявы дух, які характэрызаваў іх бацькоў.

Гэты нарыс адносна гвардыі варагаў з'яўляецца строга гістарычным і можа быць падцьвержаным візантыйскімі гісторыкамі, большасць з каторых, як і Віллардуен, што апісаў узяцце Канстанцінопаля франкамі і венецыянцамі, неаднакратна узгадваў аб гэтым шаноўным і адзіным у сваім родзе войску англічан, складаўшых наёмную ахову пры грэчаскіх імператарах.

Такім чынам, растлумачыўшы, як прадстаўнік браціі варагаў мог аказацца ля Залатых Варотаў, мы можам працягваць нашу гісторыю.

І не так ужо незвычайна, што прахожыя паглядвалі на салдата з гвардыі імператара з некаторай доляй цікавасці. Можна меркаваць, што зыходзячы з іх дэлікатнай місіі, шчыльныя зносіны з мясцовым насельніцтвам не дапускаліся, і акрамя таго варагам іншы раз прыходзілася выконваць функцыі паліцыі, што выклікала больш жаху, чым народнай любові. Боль за тое яны ведалі, што іх шчодрае ўзнагароджанне, багатае абмундзіраванне і блізкасць да імператарскай асобы выклікалі зайздрасць войнаў іншых атрадаў. Па гэтай прычыне яны стараліся трымацца бліжэй да сваіх казармаў і пакідалі іх вельмі рэдка, ці калі ім даручалі заданне дзяржаўнай важнасці.

Так, становіцца зразумела, што такія цікаўныя людзі як грэкі, не ленаваліся глядзець ва ўсе вочы на чужынца, які то таптаўся на адным месцы, то пачынаў хадзіць туды-сюды, як быццам не мог адшукаць месца, якое яму было вельмі патрэбна, ці размінуўся з чалавекам, з якім павінен быў сустрэцца - з уласцівай ім вынаходлівасцю прахожыя знаходзілі тысячы разнастайных супярэчлівых прычын.

- Паглядзі, вараг! - сказаў адзін грамадзянін другому. - І думаецца мне, па службовым абавязкам. Слухай, што я табе скажу на вуха...

– І ў чым, ты думаеш, заключаецца яго місія? - запытаўся суразмоўнік, катораму адрасавалася гэта інфармацыя.

– Богі і багіні! Ты думаеш я ведаю адказ? Магчыма ён разведвае, што людзі гавораць аб імператары,-- адазваўся канстанцінопальскі аматар плётак.

– Не, не пахожа на тое, - адзначыў запытаўшы. - Гэтыя варагі не размаўляюць на нашай мове і не вельмі падыходзяць для гэтых мэтаў, сярод іх няма людзей, якія б мелі хоць нейкае ўяуленне аб мове грэкаў. Не думаю, што імператар наняў бы шпіёна, які не разумее мовы краіны.

– Але ж калі ўявіць, што сярод гэтых дзікіх салдатаў існуюць тыя, хто валодае амаль усімі мовамі, як гавораць людзі, -- адказаў палітык, -- то трэба прызнаць, што яны выдатна падыходзяць для падслухвання і перадачы інфармацыі, і нікому ў галаву не прыйдзе падазраваць іх.

– Можа яно і праўда, - адказаў яго сябар, -- і так як мы ясна разглядзелі лісіныя лапы, выглядваючыя з пад авечай, ці, калі так можна сказаць у гэтым выпадку, мядзвежай скуры, не было б лепей для нас хуценька разыйсціся па дамам, пакуль нас не абвінавацілі ў зняважанні варажскай гвардыі?

Творчы каментар

Тэорыя перакладу з'яўляецца адной з самых галоўных дысцыплін у працэсе працы перакладчыка. Кожны дзень перакладчык сустракаецца з праблемай выбару спосабу пераклада дзеля найбольш адэкватнай перадачы паведамлення, стылістычнай афарбоўкі, эмацыянальных асаблівасцей тэксту. Для таго, каб якасна зрабіць пераклад, перакладчык павінен мець як глыбокія веды ў галіне тэорыі перакладу, так і фундаментальныя практычныя навыкі. Пераклад можна разгледзець як адлюстраванне сацыяльнага свету, як сацыяльна дэтэрмініраваны камунікатыўны працэс і як сацыяльную норму перакладчыцкай дзейнасці.

Мастацкім перакладам называецца пераклад твораў мастацкай літаратуры. Такія творы супрацьпастаўляюцца іншым, таму што ў іх вядучай з'яўляецца мастацка-эстэтычная функцыя ці паэтычная камунікатыўная функцыя. На чале з рознымі мэтамі ў творах мастацкай літаратуры асноўнай з'яўляецца дасягненне акрэсленага эстэтычнага ўздзеяння, стварэнне мастацкага вобразу. Асноўным адрозненнем мастацкага перакладу ад іншых відаў пераклада з'яўляецца прыналежнасць тэксту перакладу да твораў перакладчыцкай мовы, якая мае мастацкую вартасць. Такім чынам, мастацкі пераклад - гэта разнавіднасць перакладчыцкай дзейснасці, асноўная задача якой заключаецца ў аднаўленні на мове перакладу моўнага твора, які можа ўздзейнічаць на атрымальніка інфармацыі ў мастацка-эстэтычным накірунку. Дзеля мастацкага перакладу характэрны адхіленні ад максімальна магчамай сэнсавай дакладнасці, з мэтай забяспечыць мастацкасць пераклада.

Адпаведна свайму светаўспрыманню перакладчык адлюстроўвае мастацкую рэчаіснаць выбранага ім твора. У мастацкім перакладзе можна выдзеліць некалькі падтыпаў пераклада, якія залежаць ад прыналежнасці арыгінала да адпаведнага жанру мастацкай літаратуры. У якасці прыклада можна прывесці пераклад паэзіі, пераклад п'ес, пераклад сатырычных твораў, пераклад мастацкай прозы і г. д.

Для стварэння максімальна якаснага перакладу перакладчык павінен мець здольнасць супастаўляць тэкст перакладу з арыгіналам, знаходзіць і папраўляць магчымыя памылкі, уносіць патрэбныя змены па ходу дзеяння.

Як і любы іншы спецыяліст, кваліфікаваны перакладчык павінен валодаць прафесіянальнай кампетэнцыяй. Ад гэтяга залежыць, у асноўным, выбар перакладу. Перакладчыцкая кампетэнцыя ўяўляе сабой адметнае “перакладчыцкае” валоданне абедзвюма мовамі, здольнасць да “перакладчыцкай” інтэрпрытацыі зыходнага тэксту (г. зн. бачанне яго вачыма носьбіта іншай мовы і іншай культуры), валоданне тэхнікай перакладу ( г. зн. сукупнасць працэдур, якія забяспечваюць адэкватнае ўзнаўленне арыгінала, маючы на ўвазе мадыфікацыі, неабходныя для паспяховага пераадолення “культурнага” бар'ера), валоданне нормамі мовы перакладу, валоданне перакладчыцкімі нормамі, якія акрэсліваюць выбар стратэгіі перакладу, веданне норм дадзенага стылю і жанру тэксту, пэўны мінімум “фонавых ведаў”, неабходных для адэкватнай інтэрпрытацыі зыходнага тэксту, а менавіта тое, што завецца “валоданнем прадмета”, неабходнага для паспяховага перакладу ў рамках спецыялізацыі перакладчыка.

Мастацкі пераклад змяшчае ў сабе як свабоду для выбару спосабу перакладу і раскрыццё свайго літаратурна-перакладчыцкага таленту, так і шмат цяжкасцей, якія выяўляюцца пры перакладзе арыгінальных тэкстаў. Асабліва гэта адносіцца да тых твораў, якія былі напісаны не адзін век таму. Адна са складанасцей пры перакладзе такіх тэкстаў звязана з тым, што ў розныя эпохі людзі мелі розныя светаўспрыманні, кожны з іх па-свойму апісваў і трактаваў навакольны свет і ўсе падзеі, якія адбываліся ў тыя часы. Былі б гэта ваенныя баталіі ці палітычныя супярэчнасці розных слаёў насельніцтва. Нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя складанасці трэба вырашаць на фоне культурных і моўных адрозненняў дзвюх краін, дзвюх сістэм каштоўнасцей.

У творчай частцы сваёй дыпломнай работы я зрабіла пераклад адрэзка з гістарычнага рамана "Мой кузэн граф Роберт парыжскі". Аноўнай мэтай, якой я кіравалася пры перакладзе, была дакладнасць, адэкватнасць і максімальная блізкасць да тэксту арыгінала.

Пры перакладзе гэтага адрэзка тэкста я сутыкнулася са шматлікімі праблемамі. Ні для каго не сакрэт, што творы Вальтара Скота вызначаюцца асабістым стылем. Трэба адзначыць, што праблема якаснага перакладу твораў Скота ўзнікла адмаль адразу пасля з'яўлення яго твораў, так як яны набылі вялізарную папулярнасць. Як ўжо зазначалася ў дадзенай дыпломнай рабоце, яго творамі захапляліся людзі вялікага розуму 19 стагоддзя, і іх цікавіла пытанне аб перанясенні гістарычнага каларыту. Гэта трэба было рабіць асцярожна, каб у чытыча заставалася ўяўленне аб гістарычнай эпохе і мове той эпохі, і ў той жа час каб твор не выглядаў занадта архаізаваным і незразумелым для чытача.

Асноўная задача пры перакладзе дадзеных тэкстаў - дабіцца максімальна блізкага перакладу, прытрымліваючыся пры гэтым норм перакладу і захоўваючы стылістыку аўтара арыгінальнага тэксту. Трэба адзначыць, што зыходны тэксты вылучаецца багаццем мовы (аўтар выкарастоўвае шмат прыметнікаў, жарганізмаў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак). Ён ужывае мноства старажытных і архаізаваных словаў, а таксама словаў, якія ўжываліся ў той час у іншым значэнні, што надае дадатковыя цяжкасці. Акрамя таго сказы Скота вельмі доўгія і іншы раз мне было даволі складана зразумець сэнс і прыходзілася аналізаваць слова за словам, шукаць у слоўніках дадатковыя і рэдкія значэнні. У той жа час ён выкарыстоўвае шмат старажытных геаграфічных назв і імён гістарычных асоб, якія трэба перакладаць правільна, у адпаведнасці з прынятымі нормамі. У гэтым мне дапамагалі разнастайныя слоўнікі.

Я не здолела знайсці значэння Valley of Orez. Так як у кнізе ўпаміналася, што гаворка ідзе аб казачных персанажах, я зрабіла вывад, што гэта таксама казачная рэалія, і яна не адпавядае якой бы та ні была геаграфічнай назве. Я проста перадала яе транслітарацыяй, як даліна Орэц.

Але былі ў творы і другія геаграфічныя назвы, якія абазначалі не казачныя рэаліі, а сапраўдныя, якія ўжо перасталі існаваць, альбо абазначалі краіны, ці часткі свету, якія ў наш час называюцца па-іншаму.

Scythians - скіфы, прадстаўнікі племені, жыўшага ў Паўночным Прычарнамор'і. Дагадацца аб значэнні слова было не складана, але, дзякуючы гэтаму перакладу, я вывучыла многа новага аб гэтым народзе.

Cumans - полаўцы, у еўрапейскіх і візантыйскіх крыніцах куманы, цюркамоўны вандроўны народ.

Saracens - сарацыны, тэрмін, які ў Сярэднія вякі, еўрапейцы ўжывалі, гаворачы аб усіх, хто іспаведаваў іслам.

Franks - франкі, група заходненямецкіх плямёнаў, якія аб'ядналіся ў плямённы саюз. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.

Alexius Comnius - Яляксей Комнін, візантыйскі імператар

Peter the Нermit - Пётар Пустэльнік, аскет, якому прыпісваюць арганізацыю першага крыжацкага пахода.

Theodosius the Great - Феадосій Вялікі, рымскі імператар, апошні правіцель адзінай Рымскай імперыі перад яе канчатковым падзелам.

Пры перакладзе патрэбна было ўлічваць разыходжанне асаблівасцяў і норм мастацкага стылю ў беларускай і англійскай мовах. Напрыклад, пры адсутнасці поўнай адпаведнасці паняццяў у беларускай мове прыходзілася выкарыстоўваць апісальны пераклад ці падбіраць найбольш блізкія па сэнсу сінонімы.

Акрамя таго, пры перакладзе дадзеных тэкстаў мне прыйшлося звярнуцца да шматлікасных граматычных і лексічных трансфармацый, неабходнасць якіх была абумоўлена адрозненнямі ў граматычным і лексічным ладзе розных моў. Так граматычныя трансфармацыі абумоўлены адсутнасцю той ці іншай катэгорыі ці канструкцыі ці іх частковае несупадзенне ў абедзвух мовах. У час перакладу прыходзілася выкарыстоўваць перастаноўку членаў сказа, па прычыне несупадзення і разыходжання будоўлі сказу ў мове арыгінала і перакладу. У большасці выпадкаў такія перастаноўкі былі вынікам таго, што ў беларускай мове камунікатыўны цэнтр выказвання знаходзіцца у канцы сказа, а ў англійскай - у пачатку. Звычайна такія трансфармацыі таксама маюць дачыненне да трансфармацый іншага характару: замена моўных частак, змяненне формы слова і г.д.

Лексічныя трансфармацыі, якія я выкарыстоўвала пры перакладзе, былі выкліканы рознай спалучальнасцю, правіламі і традыцыямі выкарыстання, асаблівасцю функцый і спектрам значэнняў слоў у абедзвух мовах. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся наступныя трансфармацыі: лексічнае дабаўленне, канкрэтызацыя, сэнсавае развіццё. Некалькі разоў дзеля больш дакладнай перадачы сэнсу сказа прыходзілася выкарыстоўваць прыём цэласнага пераўтварэння некаторых яго частак.

Выкарыстанне трансфармацый пры перакладзе дапамагло мне як мага больш дакладней перадаць сэнс тэксту арыгіналу, прытрымліваючыся пры гэтым правіл і норм мовы перакладу.

Лексічныя і граматычныя трансфармацыі, выкарыстанныя пры перакладзе дадзеных твораў, праца з тэкстамі, якія маюць дачыненне да мастацкага стылю і веды ў галіне тэорыі перакладу і мастацкай літаратуры былі накіраваны на больш дакладную і адэкватную перадачу сэнсу і асаблівасцей мовы арыгінальных тэкстаў з захаваннем норм мовы перакладу.

Страницы: 1, 2


© 2007
Полное или частичном использовании материалов
запрещено.