РУБРИКИ

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасц

   РЕКЛАМА

Главная

Бухгалтерский учет и аудит

Военное дело

География

Геология гидрология и геодезия

Государство и право

Ботаника и сельское хоз-во

Биржевое дело

Биология

Безопасность жизнедеятельности

Банковское дело

Журналистика издательское дело

Иностранные языки и языкознание

История и исторические личности

Связь, приборы, радиоэлектроника

Краеведение и этнография

Кулинария и продукты питания

Культура и искусство

ПОДПИСАТЬСЯ

Рассылка E-mail

ПОИСК

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасц

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасц

Змест

  • 1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г.
  • 2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
  • 3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі
  • 4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда
  • 5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
  • 6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
  • 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР
  • 8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г.
  • Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
  • 23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на перамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.
  • Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія
  • арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.
  • Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з'яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.
  • Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.
  • Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з'езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з'езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.
  • Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заўважаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з'ездамі, хаця б нават з'ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.
  • Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
  • 2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
  • У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з'езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з'яўлялiся бальшавiкамi, 160 - эсэрамi усiх плыняў, 72 - меншавiкамi, 27 - прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.
  • Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з'езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гаварылася аб узяцці з'ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
  • На другім пасяджэнні з'езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 гадзіну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) міры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.
  • Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыялізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся.
  • Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.
  • Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) - свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада - Я. М. Свярдлова).
  • Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноная маса насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, які пагрозу заваёвам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб'яднаў палітычных праціўнікаў бальшавікоў.
  • Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб'яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».
  • Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальшавікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інтарэсах працоўных.
  • 3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі
  • Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамадскасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавіко тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з'езда аб пераходзе лады да Савета i армейскiх камiтэта. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе лады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы салдат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.
  • Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэнзуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння сваёй улады яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканачы камiтэт Заходняга фронта выклікаў у горад казакоў Каказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб'яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратынай дзейнасцi зрабiся ВРК Заходняга фронту.
  • У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутата таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм - яго пастано. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і ператварыліся ў апазiцыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнушыся з нежаданнем Савета прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутата узя на сябе ладныя функцыi.
  • Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбы у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не Савеце, а ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).
  • 4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сваёй лаяльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла адхіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэта. Так, ужо першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэта у II i Х армiях i улада понасцю сканцэнтравалася ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiся, паколькi армейскi з'езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а «выказася за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».
  • КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплы i распадалiся. А пераход улады да ВРК ствары магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады маштабе губерня i нават усёй «Паночна-Заходняй вобласцi». Так, 18-
  • 20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрымку СНК i яго дэкрэта, i абралi новы Выканком Савета лiку 35 чал.
  • Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з'езд Савета Паночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснавашых Савета, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя сёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэта i абралi Выканком з 35 чал.
  • II Франтавы з'езд, якi адбыся 20-25 лiстапада Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне члена выканкома трох з'езда, на якiм бы створаны вышэйшы орган улады - Абласны выканачы камiтэт Савета рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутата Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканачы орган - Савет Народных Камiсара Заходняй вобласцi i фронту (старшыня - К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распасюджвалася не на сю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.
  • У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла лада горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з'яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з'езд Савета выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады асобе губернскага Савета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.
  • На Магiлёшчыне стварэнне органа Савецкай улады зацягвалася з прычыны слабай апоры бальшавiко у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правядзення рабоча-салдацкага і сялянскага з'ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.
  • На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэры. Але большасць выбаршчыка па ўсёй краіне (58%) аддала свае галасы менавіта за эсэраскi спiс - 58 %, выказашы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,
  • В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на караненне рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламентам». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю право працонага i эксплуатуемага народа» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то бальшавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.
  • Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.
  • 4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда
  • Узброенае паўстанне Петраградзе выклікала непакой беларускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля абвешчанага Дэкрэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застацца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларускага Народу» і звароце «Да сяго Народа Беларускага» выканкомы ВБР, ЦВБР i вайскоца-беларуса Заходняга фронту выступiлi з заклiкам «узяць у свае рукi упраленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага з'езда для абвяшчэння Беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўлады - Краёвай Рады.
  • Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыся ў Петраградзе, дзе група беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Ўсерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў, аб'ядналася Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатонасцi узяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэння гарантыi захавання i цэласнасцi атаномнай Беларусi». Кіраўніцтва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на патрэбы Ўсебеларускага з'езда 50 000 руб.
  • У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з'язджацца ў Мінск. 14 снежня на з'ездзе сабралася самае вялiкае з часу Лютаскай рэвалюцыi прадстанiцтва ад арганiзацый i устано Беларусi - усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi права рашаючага голасу. Асноная маса дэлегата складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).
  • Выказаная арганізатарамі з'езда патрэба ў нацыянальным самавызначэнні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўтаноміі (з уласным органам улады - Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутата) належала склiкаць Беларускi Устаночы сход i паслаць дэлегата на мiрную канферэнцыю.
  • Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць з'езд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон з'езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзеячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем беларускага з'езда стварыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ладу i непадпарадкаваннем iснуючай уладзе Савета«.
  • Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народа на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім з'ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з'ялялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актынасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатына. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага з'езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб'яднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але былі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай - нацыянальна-дэмакратычнай аснове
  • 5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
  • Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарадкаваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй маёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпуса на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі памешчыкаў-палякаў.
  • Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад штабу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю - выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнараваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.
  • Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянерамі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-першае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе «Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў». Па-другое, часці І Польскага корпуса пазбаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя - кіруючага цэнтра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгарнулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як «панскай польскай армiі, якая стала на бок буржуазii».
  • 12 студзеня генерал І. Добар-Муснiцкi накiрава А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 - Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў «сацыялістычную Чырвоную Армію». Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвяшчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса зменшыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак нават пасля колькаснага змяншэння яго баяздольнасць заставалася даволі высокай, таму савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем перамір'я германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з германскім камандаваннем.
  • Такім чынам, М. Крыленка, А. Мяснікоў і інш. не здолелі вырашыць канфлікт на беларускіх землях, які перарос у ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і велізарнымі матэрыяльнымі стратамі.
  • Распачашы ваенныя дзеяннi супраць Польскага корпуса, кiранiкi Стакi i Заходняга фронту не баялiся страцiць у яго асобе стратэгiчнага саюзнiка барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Гэтая палітыка мела яшчэ больш катастрафічныя наступствы і не толькі для Беларусі, а для ўсёй Расійскай рэспублікі. Як вядома, адным з першых крока новай улады асобе II з'езда Савета стала прыняцце дэкрэта аб міры. У адпаведнасцi з ім, ленінскі СНК прапанова усiм ваявашым краiнам, i у першую чаргу - Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаворы аб заключэннi дэмакратычнага мiру. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання расійскіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавора з працiнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхонага галонакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў адхілены ад пасады. Новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. Крыленка. Але Стаўка па-ранейшаму выказвала непадпарадкаванне ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада М. Крыленка сваiм загадзе па армii i флоту абвясці М. Духонiна «ворагам народа» і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных салдат і матросаў заняў Магілёў. 20 лістапада ў Брэст-Лiтоску пачалiся мiрныя перагаворы, але падпісанае 2 снежня перамiр'е памiж Расiяй i краiнамi астра-германскага блоку было стрымана сустрэта «рэвалюцыйнай дэмакратыяй». На думку эсэраўскага лідэра В. Чарнова, не «шкурны» сепаратны, а сапраўдны дэмакратычны мір мог прынесці толькі Ўстаноўчы сход.
  • Між тым на ўсіх франтах праз увядзеннe прынцыпу абрання камандзiра была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войскамi. Наўмысны развал арміі тлумачыся не толькi адсутнасцю патрэбы ва ўзброеных сiлах у сувязi з мешым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiрацтва выпадку, калi б яно не выканала абяцання скончыць вайну. У той самы час перамога Cавецкай улады cтала магчымай, калi частка бальшавiзаваных вайскоца, пакiнушых фронт, зрабiлася яе зброенай апорай у тыле «Зараз наша задача, - казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір'я, - справiцца з ворагам мiру нутры сваёй краiны». З гэтай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кіраўніцтва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды.
  • На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавi сфармiраваць уласную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiко i левых эсэра. Магчымасць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабочыя, хто ме рэкамендацыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюза, якiя прызнавалi уладу Савета. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займася ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Беспартыйныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшавікоў. На такіх жа ўмовах адбывалася фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцi аб стварэннi дабраахвотнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору ў яе з'ялялiся сацыяльнае паходжанне (працоныя класы), адданасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатонасць iх абараняць. Патрэба Савецкай улады новай армii зрабiлася асаблiва вострай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачаго узброенага супраціўлення на Ўкраiне, Урале i г. д. На Беларусi пэную небяспеку ёй уяля І Польскi корпус. На гэтым фоне пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага - «вайны не весці, міру не падпісваць, армію распусціць», занятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску.
  • Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала адналенне астра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення ад Балтыйскага мора да вусця Дуная. 22 лютага бы распасюджаны зварот Л. Троцкага «Сацыялiстычная Айчына небяспецы», якi ме на мэце зняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоца i усiх грамадзян супраць захопнiка. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах і iншыя становы Беларусі жо Смаленску. Iх кiранiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць усе каштонасцi.
  • У iншых губернскiх i павятовых цэнтрах Беларусi для арганізацыі абароны спатрэбiлася ўтвараць надзвычайныя органы, накшталт Рэвалюцыйнага штаба ў Віцебску. 20 лютага Магiлёве бы створаны Вярхоны ваенны Савет, праз 2 дні рэарганізаваны ў губернскі ВРК. Успрымаючы ладу Савета як уладу бальшавiко, рабочы клас у сваёй большасцi не выказа жадання дзельнiчаць нi у грамадзянскай вайне, нi у абароне «сацыялiстычнай Айчыны». Па сутнасцi, нiдзе на Беларусi (акрамя, бадай, паночнай Вiцебшчыны) працiнiк не сустрэ сур'ёзнага супрацiлення, паколькi у бальшавiцкага кiраніцтва не знайшлося для гэтага нi сiл, нi сродка.
  • Такім чынам, iмкненне бальшавікоў распалiць сусветную рэвалюцыю справакавалі кайзераўскую Германiю да адналення ваенных дзеяння cупраць Расii. Германскае наступленне завяршыла канчатковае разлажэнне рэгулярнай Расiйскай армii на Заходнiм фронце. Брэсцкi мiр, падпiсаны 3 сакавiка, выратава бальшавiцкую ладу ад понага краху. Цаной таму былi страты Расiяй велiзарнай колькасцi матэрыяльных каштонасця, зброi, прадукта, жорсткі акупацыйны рэжым для беларусаў.
  • 6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
  • Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі войскамі наступленні выклікалі выклікалі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была прынята рашэнне «прапанаваць Выканачаму камiтэту Рады I Усебеларускага з'езда выканаць волю з'езда i узяць уладу у свае рукi».
  • Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала лада горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чырвона-белыя флагi. 21 лютага Выканком Рады Ўсебеларускага з'езда абвясцi Устаную грамату да народа Беларусi, у якой паведамлялася аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага бы апублiкаваны спiс урадавага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоца, шасцi эсэра, аднаго народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi улада Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандуючы 10-й армiі генерал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць.
  • 3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупанта. Адры края ад Расii аб'ектына ставi у парадак дня патрэбу афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа дакуменце прадугледжвалiся прынцыпы тварэння i iснавання дэмакратычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўстаночага Сойму.
  • У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося дасканаленне назвы органа заканадачай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усебеларускага з'езда, а з 18 сакавiка - Радай БНР (старшыня I. Серада).
  • Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм бокам 16 сакавiка, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважашую асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка стала прыняцце трэцяй Устаной граматы, якая абвяшчала БНР «незалежнай i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Смаленская губ.) пацвярджалiся ранейшыя дэмакратычныя правы i вольнасцi, абвешчаныя папярэдняй грамаце, i выказвалася спадзяванне на дапамогу iншых народа.
  • Разам з тым спроба асобных лiдэра Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сваёй мэты не дасягнула, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Рада ператварылася каалiцыйны орган - «Мiнскае прадстанiцтва» з удзелам правых элемента. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыi беларускiх эсэра, беларускiх сацыялiста-федэралiста i беларускiх сацыял-дэмакрата.
  • У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыся фармiраваннем новага складу Народнага Сакратарыяту пад старшынствам Я. Варонкі i абналеннем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спынілі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi урад узначалi Р. Скiрмунт, але прабы на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны рад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам.
  • Чарговы этап развiцця БНР бы звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд марак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагарша перспектывы мацавання БНР, паколькi, Германiя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяржаных арганiзма у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупанта у беларускiм пытаннi узмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулявала дзейнасць палiтычных кола, з'арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх аснове пачалося тварэнне блока беларускiх эсэра i сацыялiста-федэралiста. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят бы перайменаваны Раду народных мiнiстра (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР.
  • У верасні-кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiранiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць. Перамовы беларускiх эмiсара з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання незалежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ласныя сiлы бы невялiкiм, паколькi узброеных фармiравання, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii перад сваiм ад'ездам з Мiнска адмовiся перадаць уладныя панамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстанiкам зно створанага «Дэмакратычнага краявога цэнтру».
  • Рэвалюцыя Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кiранiцтва рада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу дамовiцца з ленiнскiм СНК адносна незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад пагрозай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апублiкаваных чацвёртай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ласных Савета i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Беларусі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена.
  • Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спробу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах германскай акупацыi, якая выключала магчымасць практычнага ажыццялення Ўстаных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты асноным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзіліся пад поным кантролем акупанта.
  • Значна большых поспеха дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаства, кансерваторыя, культурна-асветнiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае.
  • У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны Кiеве, Адэсе, Коне. Яе дыпламаты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты.
  • Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове.
  • 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР
  • Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць злабадзённыя патрэбы беларускага народа. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.
  • У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца - Смаленск стала месцам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходняга камітэту РКП(б) і Аблвыкамзаха. Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бежанцы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Белнацком сумесна з секцыямі праводзіў разнастайную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў: адкрываў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Яго друкаваным органам з'яўлялася газета "Дзянніца".
  • Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР прымусіў лідэраў Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б) звярнуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Беларускай вобласці як часовай «аўтаномнай палітычнай адзінкі», але станоўчага адказу яны не атрымалі. Такі ж лёс спасціг іх прапанову аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ члены Аблвыкамзаха пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноўтакі Заходняй.
  • Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяржаўнасці савецкай Беларусі і па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаўленне з боку членаў Паўночна-Заходняга камітэта было абумоўлена іх захапленнем інтэрнацыяналісцкімі лозунгамі, на фоне якіх усе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сусветнай рэвалюцыі яўна не своечасовымі.
  • Новы імпульс у вырашэнне пытання надало заканчэнне сусветнай вайны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Толькі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй незалежнасці, стала выказваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Расіі, беларускія бальшавікі атрымалі магчымасць ажыццявіць сваю даўнішнюю мэту. Так, на пачатку дваццатых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М. Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ даручалася пасля VI Абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны цэнтр.
  • Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.
  • Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкома, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў аб выніках перамоў з І. Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада стаў З. Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе І. Сталіна з А. Мясніковым і М. Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губ., а Віленская губ. адыходзіла да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).
  • Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі абвясцілі сябе I з'ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Матывацыя такога рашэння заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР.
  • Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама - у сваёй масе зацятых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі два прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала пратэст З. Жылуновіча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пікеля. Толькі пасля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прадстаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.
  • Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.
  • Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяржаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрымцы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзела ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоскай ССР з тым, каб, аб'яднашы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Незабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыня пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёскай губ. з БССР i уключэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ - Гродзенская i Мiнская губ. - мусiлi быць аб'яднанымi з Лiтоскай ССР.
  • З гэтай нагоды Мiнску 2-3 лютага 1919 г. бы склiканы I Усебеларускi з'езд Савета з удзелам 230 дэлегата. Ад iмя Ўсерасiйскага ЦВК уздельнiка вiта яго старшыня Я. Свярдло, якi, акрамя iншага, агучы пастанову значальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыных сувязей з РСФСР i аб'яднаннi Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву. 3 лютага з'езд прыня Канстытуцыю БССР, зацвердзi герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноным законам, адбылiся выбары вышэйшых органа улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiко) увайшло 50 чалавек. У Вялiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ускладалiся функцыi урада, не трапiла нiводнага з былых камiсара-беларусаў. Такiм чынам новае кiранiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiка нацыянальнай дзяржанасцi.
  • 27 лютага Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоскай i Беларускай ССР было пастанолена аб'яднаць абедзве рэспублiкi у Лiтоска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб'яднаны ЦВК ЛiтБел узначалi К. Цыхоскi, а Савет народных камiсара - В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынiку склiканага Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага з'езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб'яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну - Камунiстычную партыю бальшавiко Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савецкага кiранiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса.
  • Мiж тым прэвентыныя захады ленiнскага i мясцовых бальшавiцкiх урада па мацаваннi сваiх заходнiх межа плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што склад вышэйшых органа Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша лiчыла яе бальшавiцкай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакавіку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася заваяваннем тэрыторыі ЛітБел і ўсталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. дагавору з Літоўскай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем.
  • Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даводзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчымасць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палiтычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупанта. Паводле казання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвяко), 31 лiпеня рэарганізаванаму Ваенрэком БССР. У склад камiсii па падрыхтоцы Дэкларацыi увайшлi прадстанiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвяко i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Ўсебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губ. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкома. Падпісаная 31 ліпеня 1920 г. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў - Мінскай і Гродзенскай.
  • Такім чынам, створаная на рэвалюцыйна-класавай аснове БССР адстаяла ў баях сваё права на існаванне. Беларускі народ, у тым ліку былыя праціўнікі Савецкай улады з ліку «рэвалюцыйнай дэмакратыі», набывалі моцны стымул для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў.
  • 8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР
  • Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народы былой Расійскай імперыі атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб аб'яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны.
  • Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі аб'яднанне дзяржаўных органаў. Так, падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне 7 аб'яднаных наркаматаў. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР.
  • Яшчэ адна форма аб'яднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агульным кіраўніцтвам Саюзнага Савета.
  • Летам 1922 г. бальшавікі Ўкраіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага аб'яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, В. Молатава, А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чарвякова і інш. Праект «аўтанамізацыі», прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Беларускім бальшавікам была даспадобы гэтая мадэль дзяржаўнага аб'яднання.
  • Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект «аўтанамізацыі» быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пленум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі Ў. Леніна, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суверэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Правадыр прапанаваў форму федэратыўнага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага аб'яднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.
  • 30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі - РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты яго Канстытуцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час - забяспечваць самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з'езда Саветаў за заканадаўчае афармленне «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» было падтрымана на партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з'езд Саветаў СССР.
  • У Маскву на Ўсерасійскі з'езд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР у складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну - 364, Закаўказскую федэрацыю - 91.
  • 30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў парадак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Канчатковае зацвярджэнне прынятых дакументаў павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР. Дэлегаты абралі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд паміж з'ездамі - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР - 270, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР - 7 членаў. Старшынямі ЦВК былі абраны: М. Калінін - ад РСФСР, Р. Пятроўскі - ад УССР, Н. Нарыманаў - ад ЗСФСР, А. Чарвякоў - ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.
  • Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава - СССР, пабудаваная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя прадугледжвала арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.
  • У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных наркаматаў.
  • Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы станоўчы сэнс таму, што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прыняло пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губ., большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губ.
  • 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 паветы Смаленскай губ. У выніку гэтага так званага «першага ўзбуйнення» - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва - з 1 554 570 да 4 171 886 чал.
  • 26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР» с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва - на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.
  • Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж з'ездамі - ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган - СНК - у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР.
  • Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Ўсебеларускім з'ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы дыктатуры пралетарыяту і замацавала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вайсковых фарміраванняў.
  • Дзейнасць ЦВК БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспублікі.
  • Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца.
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. - Мн., 1992.
  • 2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Беларус. Энцыкл., Нац. Арх. Рэсп. Беларусь; Пер. З рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая, Е.П. Фешчанкаю - Мн.: БелЭн, 1994. - 510 с.
  • 3. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. - Минск, 2005. - 235 с.
  • 4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык - Мн., 2009 г.
  • 5. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. - Мн., 1994.


© 2007
Полное или частичном использовании материалов
запрещено.